«Час мяняць лысую гуму!» () — беларускі палітычны лозунг. Быў прыдуманы ў 2010 годзе і актыўна выкарыстоўваўся на акцыях пратэсту 2010, 2020 і 2021 гадоў. Лозунг выкарыстоўвае метафару, у якім «лысая гума» параўноўваецца з галавой Аляксандра Лукашэнкі.

Гісторыя Лозунг быў прыдуманы кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэем Саннікавым у 2010 годзе. Ён стаў адным з асноўных слоганаў на «Плошчы 2010» ў Мінску. Заклікі «мяняць лысую гуму» гучалі на акцыях пратэсту ў 2015 годзе. Ізноў лозунг з’явіўся на маніфестацыях 2020 і 2021 года. Слоган таксама скандаваўся на акцыях салідарнасці беларускай дыяспары ў Кіеве і Варшаве ў 2021 годзе.

Аналіз У лозунгу выкарыстоўваецца моўная гульня, іронія і метафара. У ім «лысая гума» параўноўваецца да галавы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама лозунгам ствараецца супрацьпастаўленне «варты — няварты», дзе новы прэзідэнт з’яўляецца больш годным, чым папярэдні. Слоган уздзейнічае шляхам ускоснага зварота, паколькі прамая форма можа ўспрымацца агрэсіўна.

Ацэнкі Партал UDF.BY назваў слоган самым яскравым і вобразным з усіх дзесяці пасланняў, з якімі кандыдаты ў прэзідэнты звярталіся да электарату на выбарах у Беларусі 2010 года.

Літаратура

Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Беларусі Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Беларусі