Мінесоцкі ўніверсітэт у Крукстане () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Крукстан у штаце Мінесота, ЗША.
Агульная характарыстыка Кампус універсітэта плошчай 108 акраў, уключаючы 237 акраў даследчых ўчасткаў Паўночна-заходняга навукова-прапагандысцкага цэнтра, размешчаны на паўночнай ускраіне горада Крукстан у даліне ракі Рэд у цэнтры буйнога сельскагаспадарчага рэгіёна. Рэгіён гэты з'яўляецца пераходным ад лясных раёнаў да Вялікіх раўнін. Студэнты прыязджаюць навучацца ў Мінесоцкі ўніверсітэт у Крукстане з 20 краін свету і 40 штатаў ЗША.
Структура Дэпартамент сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў Дэпартамент бізнесу Дэпартамент сацыяльна-гуманітарных навук і адукацыі Дэпаратмент матэматыкі, навук і тэхналогій Дэпартамент падрыхтоўкі настаўнікаў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мінесота
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Мінесоты