«Красны Бор» — запланаваная канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размяшчацца пасля станцыі «Каменная Горка». Адкрыццё плануецца не раней за 2030 год.
Гісторыя У сувязі з развіццём мікрараёнаў Каменная Горка і Красны Бор было прынята рашэнне пабудаваць пасля станцыі «Каменная Горка» новую станцыю. Спачатку планавалася, што станцыя атрымае назву «Віленская» ў сувязі з знаходжаннем побач трасы на Вільню, аднак з цягам часу назва ў праектах змянілася на сучасную. Спачатку планавалася адкрыць станцыю разам з першай чаргой Зеленалужскай лініі, аднак зараз можна сустрэць даты 2030—2040.
Знаходжанне Станцыя будзе знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Брыкета і Прытыцкага, побач з гіпермаркетам «Гиппо».
Крыніцы
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Аўтазаводская лінія метро (Мінск)