«Зона інтарэсаў» () — мастацкі фільм 2023 года брытанскага рэжысёра Джонатана Глейзера. Галоўныя ролі выканалі Сандра Хюлер і . Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю ЗША, Вялікабрытаніі і Польшчы.

Дзея разгортваецца падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі лагера Асвенцім у Польшчы. Камендант канцэнтрацыйнага лагера і яго жонка Хэдвіг імкнуцца пабудаваць жыццё сваёй мары для сваёй сям’і ў доме і садзе праз плот ад лагера. Фільм расказвае пра жыццё багатай нямецкай сям’і, чый дабрабыт пабудаваны на рабаванні і забойстве яўрэяў у Асвенціме. Фармальна, літаратурнай асновай фільма стаў аднайменны раман Марціна Эміса.

Прэм’ера фільма адбылася 19 мая 2023 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 76-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Гран-пры і прыза ФІПРЭСІ.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Ваенныя фільмы Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы на ідыш Катэгорыя:Фільмы Джонатана Глейзера