Старашкло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Шклоў (не ўваходзіць у склад).
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рыжкавіцкі сельсавет у складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рыжкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Чарнаруцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Вялікае Чорнае, Лутна, Малое Чорнае і Тросна), са скасаванага Высокаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ганцавічы, Лопавічы і Папоўцы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 7 сакавіка 1975 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзены вёскі Лутна і ТроснаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 сакавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. У 1977 годзе скасавана вёска Іскра (уключана ў склад Шклова)Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).. 14 снежня 2007 года ў склад Шклова ўключаны вёскі Маладзёжная і Рыжкавічы, цэнтр сельсавета перанесены ў горад Шклоў. 1 сакавіка 2012 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Станцыя РыжкавічыРешение Шкловского районного Совета депутатов от 1 марта 2012 г. № 16-12 Об образовании населенного пункта. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарнаруцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: агарагарадок Чарнаручча, вёскі Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны і Тударава), сельсавет перайменаваны ў СтарашклоўскіРешение Могилевского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 1282 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 1203 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе