Абложны менталітэт, таксама вядомы як сіндром або псіхалогія абложанай крэпасці, — паняцце ў сацыялогіі, якое апісвае стан нейкага суб’екта, упэўненага ў варожых намерах навакольных, пры якім прымаюцца абарончыя, баязлівыя паводзіны , прылічэнне сябе да ўмоўна прыгнечанай ахвяры (самавіктымізацыя). Суб’ект можа быць як асобным чалавекам, так і групай людзей ажно да дзяржавы siege mentality . Collins COBUILD Advanced Dictionary; Collins English Dictionary; Webster’s New World College Dictionary. Часцей за ўсё прымяняецца ў кантэксце групавой з’явы D. J. Christie, The Encyclopedia of peace Psychology v1 (2011) p. 997. Устаноўлена сувязь паміж абложнай псіхалогіяй і паранояй Mehwish Ahmed, Muhammad Naveed Riaz Predictors of siege mentality among early adults: moderating role of paranoid thoughts // J Pak Med Assoc. 2020 Oct;70(10):1684-1687. doi: 10.5455/JPMA.16559..

Назва паходзіць ад ваеннай аблогі, калі абаронцы адгароджаныя ад знешняга свету варожымі войскамі па перыметры.

Абложны менталітэт можа прывесці да чорна-белага мыслення, сацыяльнага канфармізму і адсутнасці даверу, а таксама да ўзмоцненай ксенафобіі і моцнага пачуцця сацыяльнай згуртаванасці «прыгнятаемых»Christie, p. 998. Падобны менталітэт часта выкарыстоўваецца палітыкамі-папулістамі, якія прымушаюць электарат адчуваць пагрозу, а затым прапануюць выратаванне ад уяўнага прыгнёту. У гэтым сэнсе выкарыстанне сіндрому абложанай крэпасці з’яўляецца псіхаманіпуляцыяй.

На нацыянальным узроўні У мінулым у выніку ідэалагічнай і палітычнай ізаляцыі абложны менталітэт развіўся ў Савецкім Саюзе (палітыка «жалезнай заслоны», як прыватны выпадак), Камуністычнай Албаніі, Радэзіі, Паўднёвай Афрыцы (палітыка апартэіду) і Паўночнай Ірландыі («паўночнаірландская смута» другой паловы 20 стагоддзя). Сярод сучасных прыкладаў наяўнасць абложнага менталітэту была апісана ў такіх краінах, як Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра, Кітайская Рэспубліка, Паўднёвая Карэя, Паўночная Карэя, Куба , Ізраіль , Дзяржава Палесціна, Венесуэла, Расійская Федэрацыя і Польшча. Верагодна, такая палітыка заахвочваецца як асобнымі ўрадамі дзеля апраўдання ўзурпацыі ўлады, так і апазіцыямі, каб, напрыклад, схіліць грамадскасць да звяржэння ўрада гвалтоўнымі спосабамі .

Найбольш вывучаным прыкладам абложнага менталітэта нацыянальнага ўзроўню з’яўляецца акружаная арабскімі краінамі Дзяржава Ізраіль, чый народ падвяргаўся шматвяковым ганенням аж да Халакоста Daniel Bar-Tal Siege Mentality in Israel // International Journal of Intercultural Relations, June 1992. 16(3): 251—275 Hani Ahkhorashida The Impact of Siege Mentality of Israel: How it Shaped a Society, and the Nature of the Arab-Israeli Conflict. International Journal of Humanities and Social Science Vol. 7, No. 4; Красавік 2017.

У расейскамоўнай медыяпрасторы паняцце «псіхалогія абложанай крэпасці» часцей за ўсё ўжываецца ў адносінах да сучаснай Расеі, якая знаходзіцца ў адкрытай канфрантацыі з краінамі Захаду Эггерт К. Осажденная крепость как зона комфорта . Deutsche Welle Стратиевский Д. Осажденная крепость. IPG — Международная политика и общество Шлосберг Л. Кругом враги. Псковская губерния. Асабліва моцнага развіцця падобная рыторыка набыла з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ на Украіну ў 2022 годзе. У часы расейскай грамадзянскай вайны адзін з выкарыстаных лозунгаў абвяшчаў, што «Савецкая Расея — абложаны лагер», бо гэта спосаб аб’яднаць дзяржаву супраць агульнага ворага .

У грамадстве З сацыялагічнага пункту гледжання гэтая з’ява можа ставіцца да пачуцця пераследу ў нейкага чальца нейкай меншасці, якая лічыць сябе пад вызначанай пагрозай A. Samuels, The Father (1985) p. 8. Таксама падобная з’ява можа сустракацца ў вобласці спорту, дзе трэнеры або менеджары часта ствараюць у сваіх гульцоў абложнае мысленне, пераконваючы ў варожасці за межамі іхняга клуба.

У бізнесе часцей сустракаецца паняцце «бункерны менталітэт», які асабліва распаўсюджаны ў выніку канкурэнцыі або скарачэння супрацоўнікаў C. Sargeant, From Buddy to Boss (2006) p. 366. Некаторыя рэлігійныя групы могуць прытрымлівацца гэтай парадыгмы, асабліва сярод маргінальных J. R. Lewis, Oxford Handbook of New Religious Movements (2004) p. 151.

Гл. таксама

Аўтаркія

Ізаляцыянізм

Ксенафобія

Катэгорыя:Псіхічныя станы Катэгорыя:Аблогі Катэгорыя:Параноя