«Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь» – ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца службовым асобам мытных органаў, якія знаходзяцца на службе ў мытных органах пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за дасягнутыя высокія вынікі ў службовай дзейнасці, умелую арганізацыю мытнай службы, выдатнае выкананне аператыўных і іншых заданняў, за заслугі ў справе ўмацавання супрацоўніцтва паміж мытнай службай Рэспублікі Беларусь і мытнымі службамі замежных дзяржаў.

Некаторыя з узнагароджаных Генадзій Міхайлавіч Пучкоў (1 красавіка 2011) Іна Феліксаўна Харламенкава (1 красавіка 2011) Людміла Аляксееўна Шавярдак (1 лютага 2017)

Спасылкі Почетные звания Республики Беларусь. Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь