Сьюда́д-Гуая́на () — горад у Венесуэле, у штаце Балівар.
Утвораны ў 1961 годзе ў выніку зліццыя 5 суседніх гарадоў (Пуэрта-Одрас, Сан-Фелікс, Матансас, Каруачы, Какстылья). Порт на рацэ Арынока пры ўпадзенні ў яе ракі Карані. Вузел аўтамабільных дарог. Маецца аэрапорт.
Сьюдад-Гуаяна з’яўяецца цэнтрам асваення Венесуэльская Гуаяны (Гвіянскага пласкагор’я). Дзейнічаюць прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі, цэлюлозна-папяровай, хімічнай прамысловасці. У раёне здабываюцца жалезныя і марганцавыя руды, баксіты.
Насельніцтва 1982 год — 446 тыс. жыхароў. 2001 год — каля 500 тыс. жыхароў. 2011 год — 751 331 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Сьюда́д-Гуая́на // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 353. — 459 с. — 70 000 экз.
Катэгорыя:Гарады Венесуэлы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1961 годзе