ААТ «Ратон» (руск.: ОАО «Ратон») — беларускае прадпрыемства электратэхнічнай прамысловасці, размешчаннае ў Гомелі. Спецыялізуецца на вытворчасці энергетычнага абсталявання.

Гісторыя У 1970 годзе запрацаваў Завод радыётэхналагічнага абсталявання. Асноўная прадукцыя - ЭВМ для патрэбаў міністэрства Абароны.

У 1992 годзе на базе завода радыётэхналагічнага абсталявання і спецыяльнага канструктарскага бюро створана Навукова-вытворчае аб'яднанне «Ратон».

У 2009 годзе Рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Ратон» рэарганізавана ў ААТ «Ратон».

У 2014 годзе завод увайшоў у холдынг Мінскага электратэхнічнага завода.

У 2021 годзе да ААТ «Ратон» быў далучаны Гомельскі завод вымяральных прыбораў.

Прадукцыя размеркавальныя прыстасаванні камплектныя трансфарматарныя падстанцыі высакавольтная камутацыйная апаратура (раздзяляльнікі, выключальнікі нагрузкі) катлы ацяплення вымяральныя прыборы

Крыніцы

Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля Катэгорыя:Электратэхнічныя кампаніі Катэгорыя:Вытворцы энергетычнага абсталявання