Таборы () — сяло ў Таборынскім раёне Свярдлоўскай вобласці Расіі.

Гісторыя Гарадок Таборы закладзены ў 1594 годзе князем Пятром Іванавічам Гарчаковым.

У 1923 годзе становіцца адміністрацыйным цэнтрам створанага Таборынскага раёна, які з 1932 года пераўтвараецца ў нацыянальны беларускі раён. У гэты перыяд у сяле адкрываецца беларуская школа і педагагічны тэхнікум, абавязковая школа беларускай мовы для служачых.

У канцы 1930 гадоў раён пазбавіўся нацыянальнага статусу.

Катэгорыя:Населеныя пункты Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1583 годзе