Рыгор Аўдзеевіч Жэбіт (, в. Лісцвін, Хойніцкі раён — 26(27?) лістапада 2007) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2003).

Біяграфія Скончыў у 1951 годзе Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. Служыў у Ваенна-марскім флоце, капітан 3-га рангу. 3 1972 года ў Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1980 года вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі. У 1982—2006 гадах у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, з 1992 года загадчык аддзела.

Навуковая дзейнасць Навуковыя работы па сацыяльна-філасофскіх праблемах арганізацыі і кіравання, кадравай палітыкі, масавых камунікацый, тэорыі і практыкі арганізацыйна-кіраўніцкай дзейнасці ў сферы адукацыі.

Творы Кадровый потенциал как главный резерв общества. Минск, 1999; Организационно-управленческая деятельность: опыт системного анализа и синтеза соцнально-философского н экономико-правового аспектов. Минск, 2003.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Беларусі