Джэймс Байран Дын (; ) — амерыканскі акцёр. Яго памятаюць як культурную ікону, якая ўвасабляе юнацкае расчараванне і сацыяльнае адчужэнне, якія прысутнічаюць у яго самай вядомай акцёрскай працы — ролі праблемнага падлетка Джыма Старка ў карціне «Бунтар без прычыны». Двума іншымі ролямі, якія прынеслі вядомасць акцёру, сталі вобразы адзіночкі Кэла Траста ў гістарычнай драме «На ўсход ад раю» і панурага работніка ранча Джэта Рынка ў эпічнай вестэрн-драме «Гігант».
Пасля гібелі ў аўтакатастрофе, 30 верасня 1955 года, Дын стаў першым чалавекам, які атрымаў пасмяротную намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю за працу ў драме «На ўсход ад раю». Пасля атрымання другой намінацыі за ролю ў эпасе «Гігант» у наступным годзе акцёр стаў першым і адзіным чалавекам, удастоеным дзвюх пасмяротных акцёрскіх намінацый на «Оскар». Двойчы намінаваўся на прэмію BAFTA у катэгорыі «Найлепшы замежны акцёр» (1956, 1957) і быў удастоены дзвюх асаблівых прэмій «Залаты глобус» у катэгорыях «Найлепшы драматычны акцёр» і «Генрыета» (1956, 1957). У 1999 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва паставіў акцёра на 18 месца ў спісе «100 Найвялікшых зорак кіно».
Зноскі