Тыгровая акула (Galeocerdo cuvier) — адзін з найбольш распаўсюджаных відаў акул на Зямлі, жыве як у акіяне, так і паблізу ад ўзбярэжжа.
Апісанне Адна з самых буйных драпежных рыб. Дасягае ў даўжыню 5 м, але сустракаюцца і больш буйныя асобіны. Маса — ад 570 да 750 кг. Сваю назву від атрымаў з-за цёмных палос на баках, якія добра бачныя ў маладых асобін і выконваюць ролю камуфляжу. З узростам гэтыя палосы блякнуць і могуць амаль знікаць.
Зубы кароткія, шырокія, з моцнымі зазубрынамі і характэрным «надрэзам». Такая форма дазваляе ім лёгка праразаць нават трывалыя панцыры марскіх чарапах.
Асаблівасці біялогіі Тыгровая акула — пераважна начны драпежнік. Днём яны звычайна знаходзяцца на глыбіні, а ноччу паднімаюцца да паверхні або падыходзяць бліжэй да берага для палявання. Гэты від вядомы як непераборлівы драпежнік, акрамя рыб, чарапах, птушак і млекакормячых, у іх страўніках знаходзяць і нехарчовае смецце.
Яны з’яўляюцца жывароднымі істотамі, эмбрыёны развіваюцца ўнутры яец у матцы, сілкуючыся жаўтком, і нараджаюцца цалкам сфармаванымі. У адным прыплодзе можа быць ад 10 да 80 акулянят.
Крыніцы
Катэгорыя:Акулы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1822 годзе