Хітрая — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Шчары (басейн Нёмана). Даўжыня 12 км. Пачынаецца каля вёскі Петрашулевічы, упадае ў Шчару каля вёскі Прырэчча (Слонімскі раён). Асноўны прыток — рака Дымарка (справа). Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 ‰. Вадазбор (84 км²) у межах Слонімскага ўзвышша, пад лесам 13 %.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Шчары Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна