Армія вызвалення Руанды () — руандыйская паўстанцкая групоўка. У асноўным складалася з членаў Інтэрахамвэ і экс-вайскоўцаў Узброеных Сіл Руанды, якія ўдзельнічалі ў генацыдзе супраць тутсі. У гады Другой кангалезскай вайны фракцыя базавалася ва ўсходніх раёнах Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ўздоўж мяжы з Руандай, вядучы барацьбу з руандыйскай і ўгандыйскай арміямі.
У 2000 годзе групоўка разам з Рухам супраціўлення хуту ўвайшла ў склад Дэмакратычных сіл вызвалення Руанды.
Спасылкі Army for the Liberation of Rwanda (ALIR) Army for the Liberation of Rwanda
Катэгорыя:Гісторыя Руанды