Аперацыя «Вартавы росквіту» () — ваенная аперацыя, абвешчаная 18 снежня 2023 года міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам. Праводзіцца кааліцыяй на чале з ЗША ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве з мэтай абароны/разблакоўкі міжнароднага суднаходства.
Напярэдадні, пачынаючы з 19 лістапада, пачасціліся напады хусітаў з Емена на камерцыйныя суда па шляху ў ізраільскія парты. Рух хусітаў заявіў, што будзе нападаць на любыя судны, якія ідуць у Ізраіль. Рэгулярныя напады і захопы караблёў прывялі да адмовы ад выкарыстання суднаходнымі кампаніямі маршруту праз Чырвонае мора і да росту прэмій на страхоўку марскіх грузаў.
Першапачаткова ў склад кааліцыі ўвайшлі ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Італія, Нідэрланды, Нарвегія, Іспанія, Бахрэйн і Сейшэльскія Астравы. Пазней да яе далучыліся Грэцыя, Аўстралія і Шры-Ланка. Паводле звестак Пентагона, 20 краін пагадзіліся ўдзельнічаць у аперацыі па забеспячэнні свабоды суднаходства.
Аб планах правядзення аперацыі СМІ даведаліся за некалькі дзён да яе абвяшчэння.
Да канца года хусіцкі рух дронамі і ракетамі атакаваў 5 караблёў, на што міжнародная кааліцыя ніяк не адказала. Аднак 31 снежня амерыканскія верталёты патапілі 3 еменскія лодкі, якія спрабавалі атакаваць кантэйнеравозhttps://www.dw.com/ru/vms-ssa-v-krasnom-more-potopili-lodki-husitov-atakovavsie-kontejnerovoz/a-67864927.
12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю авіяўдараў па руху хусітаў. Тым не менш, 15У берегов Йемена ракета попала в коммерческое судно, 16 і 26 студзеня еменскія паўстанцы абстралялі гандлёвыя судны. 18 лютага хусіты зноў атакавалі карабель.
5 сакавіка міністр тэлекамунікацый хусітаў Місфер Аль-Нумаір заявіў, што судны павінны будуць атрымаць дазвол ад Упраўлення па марскіх справах Емена, кантраляванага рухам, перш чым увайсці ў воды краіны.
9 сакавіка пасля атакі хусітаў на сухагруз Propel Fortune, вайскоўцы арміі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі распачалі серыю дзеянняў, накіраваных на ліквідацыю БПЛА праціўніка. У агульнай суме было знішчана 15 апаратаў.
15 сакавіка 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў узброеным сілам краіны пачаць «рашучыя і магутныя ваенныя дзеянні» супраць хусітаў. Знішчальнікі з эсмінца ВМС ЗША «Гары С. Трумэн», ВПС ЗША, а таксама беспілотнікі пачалі хвалю марскіх і авіяўдараў, атакаваўшы радарныя сістэмы, сродкі СПА, а таксама ракеты і беспілотнікі.
Крыніцы
Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) Катэгорыя:Іранскі крызіс Катэгорыя:2023 год у ЗША Катэгорыя:Араба-ізраільскі канфлікт Катэгорыя:Еменскі крызіс Катэгорыя:Канфлікты 2023 года