Генацыд джунгараў (, літаральна: вынішчэнне джунгарскага племені) — масавае знішчэнне айрацкага насельніцтва. Імператар Цяньлун загадаў здзейсніць генацыд з прычыны паўстання джунгараў пад кіраўніцтвам . Генацыд учынены маньчжурскімі военачальнікамі цынскай арміі і падтрыманы ўйгурамі, якія паўсталі супраць джунгарскага ўладарства.

Джунгарскае ханства было канфедэрацыяй некалькіх айрат- плямён, якія вызнавалі тыбецкі будызм. Дзяржава заснавана ў першай палове XVII стагоддзя і была апошняй вялікай у Азіі. Пасля генацыду карэннага насельніцтва Джунгарыі цынскі ўрад пачаў перасяляць туды кітайцаў-хань, хуэй, уйгураў і васьмісцяжныя войскі.

Перадгісторыя

Больш за паўстагоддзя і маньчжуры перыядычна за гегемонію ў і кантроль над Тыбетам.

Джунгары насялялі тэрыторыі ад заходняга канца Вялікай Кітайскай сцяны да сучаснага ўсходняга Казахстана і ад сучаснага паўночнага Кыргызстана да Паўднёвай Сібіры (большай часткай размешчаныя ў сучасным Сіньцзяне). Створаная імі была апошняй рэальнай знешняй пагрозай Кітаю з пачатку XVII стагоддзя да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Chapters 3-7 describe the rise and fall of the Dzungar Khanate and its relations with other Mongol tribes, the Qing dynasty, and the Russian empire.. Яны здолелі ўвесці агульнаімперскую сістэму законаў і правіл, каб пашырыць ужыванне айрацкай мовы ў рэгіёне.

У выніку некалькіх войн, якія пачаліся яшчэ ў 1680-я гады, джунгары ўрэшце былі заваяваны маньчжурскай Імперыяй Цын у канцы 1750-х гадоў. Пасля заваявання Джунгарыі, цынскі ўрад планаваў падзяліць яе на чатыры ўлусы, у кожным меў быць свой кіраўнік. , які раней выступаў на баку маньчжураў і адчуваў сябе падманутым імперыяй Цын, скасаваў дамоўленасці і паўстаў, ён хацеў быць лідарам аб’яднанай . Разгневаны імператар Цяньлун выдаў загад пра знішчэнне ўсяго джунгарскага насельніцтва. маглі ўзяць джунгарскіх жанчын і дзяцей як рабоў, астатніх джунгараў наказана было забіцьMillward 2007 , p. 95..

Халхі таемна дамовіўся з Амурсанам паўстаць супраць Цын у 1755 годзе. Затым Чынгунжаў пачаў антыманьчжурскае паўстанне ў Знешняй Манголіі ў 1756 годзе, але яно было задушана ў 1757 годзе. Пасля падаўлення паўстання Чынгунжаў са сваякамі быў прывезены ў Пекін і пакараны смерцю. Імператар Цяньлун загадаў васьмі маньчжурскім сцягам заваяваць джунгараў.

Палітыка вынішчэння

Імператар Цяньлун даў наступныя ўказанні ў перакладзе :

Колькасць ахвяр дасягала каля 420 000—480 000 чалавек, што склала 70-80 % колькасці джунгараў, памерлых ад хвароб і ваенных дзеянняўPowers & Templeman 2012 , p. 537., што апісвае як «поўнае знішчэнне не толькі джунгарскай дзяржавы, а джунгараў як народа»Perdue 2009 , p. 285.. Па словах цынскага навукоўца Вэй Юаня (1794—1857), джунгарскае насельніцтва да заваявання складала каля 600 000 чалавек у 200 000 гаспадарках. Вэй Юань пісаў, што каля 40 % джунгараў загінулі ад воспы, 20 % уцяклі ў Расію ці да казахскіх плямёнаў, а 30 % забіты маньчжурскімі сцяжнымі войскамі. На некалькі тысяч не засталося юрт, акрамя тых, што здаліся. Паводле рускіх крыніц, усе мужчыны, жанчыны і дзеці джунгараў былі забіты маньчжурскімі войскамі. Прайшлі гады пакуль колькасць насельніцтва Джунгарыі аднавіласяTyler 2004, p. 55..

Імператар Цяньлун адхіліў ранейшыя ідэі, што толькі ханьцы могуць быць падданымі Кітая і толькі землі ханьцаў могуць лічыцца часткай Кітая, замест гэтага ён прапанаваў лічыць Кітай шматнацыянальнай дзяржавай. Гэтая ідэя сведчыць не пра разуменне Кітая Цынскай дынастыяй, а пра разуменне яго ранейшымі дынастыямі Хань, Тан, Сун і МінZhao 2006, p. 4.Zhao 2006, pp. 11-12.. Міграцыя ханьцаў у Сіньцзян дазволена імператарам Цяньлунам, які таксама даў кітайскія назвы гарадам замест мангольскіх. Канфуцыянскія назвы былі дадзены імператарам гарадам і паселішчам Сіньцзяна, напрыклад «Дзіхуа» для Урумчы у 1760 годз.

Імператар Цяньлун апісваў сваё заваяванне Сіньцзяна ў афіцыйных тэкстах як рэстаўрацыю і аднаўленне дасягненняў Хань і Тан у рэгіёнеLiu & Faure 1996, p. 68.. Урад імперыі Цын апраўдваў сваё заваяванне, сцвярджаючы, што межы эпохі Хань і Тан аднаўляюццаNewby 2005, p. 254., і атаясняў веліч і ўладу Хань і Тан з ЦынNewby 2005, p. 13..

Літаратура

Катэгорыя:Масавыя пакаранні смерцю Катэгорыя:1755 Катэгорыя:Генацыд Катэгорыя:Гісторыя Сіньцзяна Катэгорыя:Джунгарскае ханства Катэгорыя:Этнічныя чысткі Катэгорыя:1750-я ў Кітаі Катэгорыя:Войны з удзелам дынастыі Цын Катэгорыя:Айраты Катэгорыя:Ваенныя злачынствы ў Кітаі Катэгорыя:Масавыя забойствы, учыненыя Кітаем Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Кітаі Катэгорыя:Кітайскія ваенныя злачынствы Катэгорыя:Генацыд карэнных народаў Азіі Катэгорыя:Ганенні на манголаў Катэгорыя:Каланіялізм пасяленцаў у Азіі