Танасомы — арганэлы, якія ўдзельнічаюць у транспарце танінаў з хларапластаў у вакуолі. Знойдзены ў клетках сасудзістых раслін.
Фармаванне і функцыі Танасомы ўтвараюцца з тылакоідных мембран, якія распадаюцца на мноства бурбалачак, запоўненых танінамі. Паступова, гэтыя бурбалкі адпачкоўваюцца ад мембраны тылакоіда ў выглядзе маленькіх везікул дыяметрам каля 30 нм, у якіх ажыццяўляецца транспарт танінаў у вялікую вакуоль. Пры праходжанні праз мембрану хларапласту група танасом пакрываецца агульнай мембранай, утворанай з знешняй і ўнутранай мембран хларапласту. Такая група трапляе ўнутр вакуолі ў выніку ўгінання танапласту. У выніку група танасом аказваецца ўнутры вакуолі, акружаная двума мембранамі — унутранай, утворанай з мембран хларапласту, і вонкавай, утворанай з мембраны вакуолі. Таніны могуць доўгі час захоўвацца ўнутры вакуолі ў выглядзе так званых танінавых напластаванняў.
Унутры танасом адбываецца палімерызацыя танінаў і фармаванне паліфенолаў. Запасанне танінаў дапамагае расліне бараніцца ад паглынання траваеднымі жывёламі, раслінных патагенаў і забяспечвае абарону ад ультрафіялетавых прамянёў.
Адкрыццё Танасомы былі адкрыты ў верасні 2013 года змешанай групай з французскіх і венгерскіх даследчыкаў.
Адкрыццё танасом дапамагло зразумець, як атрымаць дастаткова дубільных рэчываў, каб змяніць смак віна, гарбаты, шакаладу і іншых прадуктаў харчавання.
Гл. таксама
Пластыды Хларапласты Лейкапласты
Крыніцы
Катэгорыя:Фізіялогія раслін Катэгорыя:Арганелы Катэгорыя:Клетка раслін