Чарлз Полард Аліўе (, , Шарлатсвіл, Вірджынія, ЗША  — , Брын-Мар, Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі астраном, які спецыялізаваўся на даследаванні метэораў, падвойных і пераменных зорак.

Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Шарлатсвілі (штат Вірджынія) непадалёк ад Вірджынскага ўніверсітэта. Атрымаў ступень доктара філасофіі па астраноміі ў 1911 годзе за дысертацыю, якая абвяргае існаванне стацыянарных метэорных выпраменьвальнікаў. У гэтым жа годзе заснаваў Амерыканскае метэорнае таварыства, якое ажыццяўляе назіранне выпадковых метэораў і метэорных патокаў. Супольнасць была створана як адгалінаванне ад Амерыканскага астранамічнага таварыства.

1912-1914 — прафесар астраноміі ў каледжы Агнес Скот ў г. Дэкейтэр (штат Джорджыя). 1914-1918 — асістэнт-даследчык Вірджынскага універсітэта і навуковы супрацоўнік абсерваторыі Маккормік, якая займаецца вымярэннем паралакса. 1928 — дырэктар абсерваторыі Флаўэр Пенсільванскага універсітэта. 1945 — дэкан астранамічнага факультэта Пенсільванскага універсітэта.

Актыўна займаўся пытаннем пашырэння абсерваторыі, што прывяло да стварэння абсерваторыі Флаўэр-энд-Кук (Філадэльфія) у 1956 годзе. Разам з брытанскім астраномам Уільямам Дэнінгам лічыцца піянерам навуковага візуальнага назірання метэораў.

Асноўныя работы Charles P. Olivier, «Meteors», Baltimore, The Williams & Wilkins Co., 1925. Charles P. Olivier, «Comets», Baltimore, The Williams & Wilkins Co., 1930.

Узнагароды Амерыканскае метэорнае таварыства выдае штогод прэмію яго імя астраномам, якія вывучаюць метэоры. У гонар яго названы кратэр Аліўе на Месяцы.

Спасылкі

Катэгорыя:Астраномы Катэгорыя:Астраномы ЗША Катэгорыя:Вучоныя ЗША