Тыянептын () — атыповы трыцыклічны антыдэпрэсант рэдынамізіўнага (энергізіўнага) дзеяння. Ужываецца ў выглядзе натрыевай солі. Вядомы пад гандлёвай маркай "кааксіл".
Фармакакінетыка Пасля прыёму ўнутр хутка і цалкам абсарбіруецца ў СКТ, раўнамерна размяркоўваецца ў арганізме. Біядасяжнасць 70-99%. Сувязь з бялкамі плазмы - каля 94%. Лёгка пранікае праз гістагематычныя бар'еры, уключаючы ГЭБ. Метабалізуецца ў печані шляхам бэта-акіслення і N-дэметыліравання. Выводзіцца ныркамі (8% у нязменным выглядзе). T ½ 2,5-3,5 ч. Пры ХПН, а таксама ў пацыентаў старэйшыя за 70 гадоў T ½ павялічваецца на 1 г. Пры пячоначнай недастатковасці фармакакінетыка істотна не змяняецца (нават пры наяўнасці цырозу печані ў хворых на хранічны алкагалізм).
Прызначэнне Дэпрэсіўныя станы нязначнай, сярэдняй і цяжкай ступені (у тым ліку ў пажылых асоб і ў хворых на хранічны алкагалізм ў абстынентны перыяд); трывожна-дэпрэсіўны стан (з саматычнымі скаргамі) Арганічныя дэпрэсіўныя і трывожныя разлады Вострая рэакцыя на стрэс і посттраўматычныя стрэсавыя разлады Неўрастэнія
Проціпаказанне Гіперчуллівасць, дзіцячы ўзрост (да 15 гадоў), цяжарнасць, перыяд лактацыі.
Дазіроўка Унутр, перад ежай, па 12.5 мг 3 разы на дзень. У пацыентаў старэйшых за 70 гадоў і пры выражанай ХПН - па 12.5 мг 2 разы ў суткі. У хворых на хранічны алкагалізм (з цырозам печані або без яго) карэкцыя рэжыму дазіроўкі не патрабуецца.
Наркатычныя ўласцівасці Пры рэгулярным ужыванні ў дозах, якія перавышаюць рэкамендаваныя ўрачом, выклікае цяжкую лекавую залежнасць. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на дадзены момант занесены ў спіс ПКУ (прадметна-колькаснага ўліку) з прычыны злоўжывання ў якасці наркатычнага сродку.
Катэгорыя:Антыдэпрэсанты Катэгорыя:Пералік ЖННЛС