Ша́дрынскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Шадрынск, які аднак не ўваходзіць у склад раёна, фармуючы ўласную гарадскую акругу.

Геаграфія Шадрынскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Далматаўскім, Шатроўскім, Каргапольскім, Мішкінскім і Шуміхінскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 4066,36 км².

Гісторыя Шадрынскі раён быў утвораны ў 1924 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 24752 чалавекі. Рускія (92,2 %) складаюць большасць насельніцтва. Другой паводле велічыні этнічнай групай з’яўляюцца татары (3,8 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці