Міхаіл Міхайлавіч Касько (нар. , ) — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі (з 4 студзеня 2024 года).

Біяграфія Скончыў Беларускую політэхнічную акадэмію (менеджмент) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (правазнаўства). У апараце «Беллеспаперапрама» Міхаіл Касько працаваў з мая 2014 года. Са студзеня 2015 года да прызначэння старшынёй канцэрна займаў пасаду намесніка старшыні. Курыраваў пытанні знешнеэканамічнай дзейнасці, унутранага гандлю і развіцця інфармацыйных тэхналогій.

12 жніўня 2024 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка па сумяшчальніцтвеЛукашэнка назначыў паслоў у пяці краінах Афрыкі і Азіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі