Сяке́раўшчына — радовішча глін у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.
Радовішча знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля ўсходняй ускраіны вёскі Сякераўшчына і вёсак Скавародзіна, Дразды. Паклад складаецца з трох лінз і звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення.
Гліны чырвона-бурыя, шакаладныя, стужачныя, пластычныя, тлустыя, шчыльныя, з праслойкамі і лінзамі пяску, супескаў і суглінкаў. Зрэдку сустракаюцца ўключэнні жвіру і галькі. Разведаныя запасы складаюць 10,3 млн м³, перспектыўныя — 6,6 млн м³. Запасы прамысловых катэгорый 2,557 млн м³. Магутнасць карыснай тоўшчы складае 2,6—14 м. Ускрышы (пяскі, торф, супепскі, суглінкі) магутнасцю 0,2—7,1 м. Часцінак гліны памерам менш за 0,01 мм 50—95,8 %.
Гліны з радовішча прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, керамічнага каменю.
Літаратура
Спасылкі Список разведанных неразрабатываемых месторождений (участков) полезных ископаемых Витебской области, учтенных Государственным балансом запасов полезных ископаемых Республики Беларусь по состоянию на 01.01.2020 года Секеровщина // Национальное агентство инвестиций и приватизации
Катэгорыя:Радовішчы глін і суглінкаў Беларусі Катэгорыя:Геалогія Полацкага раёна