Мікалай Архіпавіч Янкоўскі (, в. Клетнае, Глускі раён — ) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1968), дацэнт (1972).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Клетнае Глускага раёна.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1958 годзе, у 1964 годзе аспірантуру Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
У 1958–1959 гадах працаваў настаўнікам у Плюскай сярэдняй школе, у 1959–1960 гадах дырэктар Веснаўскай 7-гадовай школы, у 1960–1961 гадах Слаўкавіцкай сярэдняй школы.
У 1964–1975 гадах выкладаў у Гомельскім універсітэце, з 1975 у Гродзенскім педагагічным інстытуце.
Памёр года.
Навуковая дзейнасць Вывучаў праблемы вуснай народнай творчасці, розныя фальклорныя жанры (прыказкі, прымаўкі, замовы, загадкі, прыпеўкі). Упершыню дэталёва даследаваў мастацкае майстэрства прыказак, карыстаючыся таксама матэрыялам для аналізу, запісаным ім самім у Глускім раёне. На шматлікіх прыкладах разгледзеў асацыятыўнасць прыказак, іх эстэтычна — вобразную прыроду, інтанацыйна — рытмічны і гукавы лад і інш. Даследаваў народную прозу на матэрыяле казак пра жывёл, чарадзейных, сацыяльна-бытавых казак і народных жартаў. Разглядаў вытокі народнай прозы, суадносіны слова і вобраза ў фальклорных творах, асацыятыўнасць мастацкага слова.
Аўтар раздзелаў у навучальным дапаможніку для ВНУ "Беларуская народна-паэтычная творчасць" (1979).
Творы Паэтыка беларускіх прыказак. Мн., 1971; Паэтыка беларускай народнай прозы. Мн., 1983; Вобразна — паэтычная структура казкавага слова // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мн., 1973. Вып. 1; Падвышанае з зямнога // Полымя. 1979. № 6; Жывое народнае слова // Полымя. 1984. № 5.
Літаратура
Янкоўскі Мікалай Архіпавіч // Памяць : Глускі раён. — Мінск, 1999. — С. 573.
Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі