Мікалай Іванавіч Гу́рскі (, в. Свінка, , Мінская вобласць — ) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1950), прафесар (1962).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Свінка Капыльскага раёна.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1937 годзе. Настаўнічаў, выкладаў у БДУ. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З 1944 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, дэкан гісторыка-філалагічнага, літаратурнага факультэтаў, прарэктар па навуковай рабоце, загадчык кафедры рускай мовы, кафедры гісторыі рускай мовы.
Навуковая дзейнасць Даследаваў пытанні беларускага, рускага і славянскага мовазнаўства. Аўтар «Параўнальнай граматыкі рускай і беларускай моў» (1962; 2-е выд. 1972). Сааўтар шэрагу падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў («Беларуская мова», ч. 1—2, 1961—1962; «Руская мова», ч. 1—2, 1962—1965, і інш.). Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі