Мікалай Паўлавіч Хобатаў (нар. , в. Гладкава, Чавускі раён) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Гладкава Чавускага раёна. Скончыў Мінскае ГПТВ № 53, філалагічны факультэт БДУ, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на заводзе, фотакарэспандэнтам, літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», рэдактарам быхаўскай газеты «Маяк Прыдняпроўя».

У 1991—2008 гг. — начальнік абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра для каардынацыі падрыхтоўкі і выпуску гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці.

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны спецыяліст абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Бібліяграфія Сааўтар калектыўных зборнікаў: «Историко-экономический очерк» (1989) «Восход над Могилевом» (2001) «Металлу — новую жизнь» (2004) «Мой Магілёў» (2007) «Магілёўская вобласць» (2008) «45 лет труда и созидания» (2012)

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі