Юглскае возера () знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рыгі. На поўначы возера размешчаны этнаграфічны музей, на паўночным усходзе — пасёлак Берг, на паўднёвым усходзе — пасёлак папяровай фабрыкі «Югла», на захадзе — жылы масіў Югла.

Плошча возера 5,7 км², даўжыня 4,6 км, шырыня да 2,1 км, глыбіня да 2,5 м. У возера ўпадаюць рэкі: Ліела-Югла, Пікюрга. Дно пясчанае, над ім слой глею, а ў раёне былой папяровай фабрыкі слой цэлюлозы. На поўдні размешчаны невялікі востраў Судрабсаліня, пакрыты густым лесам.

Катэгорыя:Азёры Латвіі