Вечарынка Насці Іўлеевай з дрэс-кодам «almost naked» прайшла ў ноч на 21 снежня 2023 года ў маскоўскім клубе «Mutabor».
У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 200 чалавек. Цэны на VIP-квіткі на адкрытую частку дасягалі мільёна рублёў. Сярод гасцей вечарыны былі Ксенія Сабчак, Філіп Кіркораў, Дзіма Білан, Джыган, Алена Ваданаева, Лаліта Міляўская, Anna Asti і Саша Спілберг. Пасля з’яўлення фота і відэа з мерапрыемства ў сацыяльных сетках удзельнікі сутыкнуліся з публічным ганьбаваннем. Дэпутаты, патрыятычныя арганізацыі і ваенкоры запатрабавалі праверыць вечарынку на прапаганду ЛГБТ, наркотыкаў і экстрэмізму, а таксама заклікалі да байкоту ўсіх прысутных.
Расійскія ўлады палічылі інцыдэнт выклікам традыцыйным каштоўнасцям грамадства. Паводле публікацый выданняў The Independent, The Guardian і The Washington Post, публічная вечарына прайшла ва ўмовах прадпрыманых расійскім кіраўніцтвам у апошнія гады намаганняў па ўмацаванні кансерватыўнай сацыяльнай палітыкі ў краіне. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін актыўна падтрымліваў сацыяльны кансерватызм, заклікаючы сем’і да большай колькасці дзяцей і ўводзячы жорсткія санкцыі ў дачыненні да ЛГБТ-рухуВерховный суд признал ЛГБТ-движение экстремистским. Что это значит, РБК, 30.12.2023.
Нягледзячы на выбачэнні публічных асоб, якія былі ў клубе, іх пачалі прыбіраць з навагодніх эфіраў, штрафаваць і прысуджаць арышты. Ляфортаўскі суд Масквы прызнаў вечарыну «прапагандай нетрадыцыйных сексуальных адносін». Пра гэта гаворыцца ў рашэнні па справе рэпера Vacio (ён прыйшоў у клуб са шкарпэткай на геніталіях), арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мерапрыемстве. Насця Іўлеева, як арганізатарка вечарыны, была аштрафаваная на 100 тысяч рублёў.
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 21 снежня Катэгорыя:Снежань 2023 года Катэгорыя:2023 год у Расіі Катэгорыя:Падзеі ў Маскве