Хойтэ ван Хойтэма (; нар. , Хорген, Швейцарыя) — нідэрландска-шведскі кінааператар, які вучыўся ў Польскай кінашколе ў Лодзі. Пераважна працуе ў Швецыі, але таксама і ў Германіі, Нарвегіі, ЗША і Вялікабрытаніі.
Біяграфія Нарадзіўся 4 кастрычніка 1971 года ў горадзе Хорген, Швейцарыя. На рахунку Хойтэ ван Хойтэма больш за дзесятак паспяховых поўнаметражных і дакументальных фільмаў і тэлесерыялаў. Яго супрацоўніцтва з рэжысёрамі Мікаэлем Марсімаінам, Томасам Альфрэдсанам і Крыстаферам Ноланам адзначана прызнаннем крытыкаў, а таксама шэрагам нацыянальных і міжнародных прызоў.