Фрэдэрык Дыфенталь (; ) — французскі , найбольш вядомы адной з галоўных роляў у серыі фільмаў «Таксі» — інспектара паліцыі Эмільена, сябра галоўнага героя Даніэля.
Біяграфія У 15 гадоў кінуў вучобу і пачаў працаваць падручным у гатэлі, потым стаў цырульнікам. Цікавасць да камедыі заахвоціла яго наведваць акцёрскія курсы пры тэатры «Вірыа». Яго акцёрскі дэбют адбыўся ў 1991 годзе ў фільме «Татальнае сачэнне». Першую вялікую ролю акцёр сыграў у 1995 годзе ў фільме «Мілая Францыя» (фр. Douce France), аднак карціна засталася незаўважанай. Папулярнасць Фрэдэрык Дыфенталь набыў, сыграўшы ролю паліцэйскага Эмільена ў фільмах «Таксі», а таксама «Таксі 2», «Таксі 3» і «Таксі 4». Акцёр быў намінаваны на прэмію «Сезар» як найлепшы малады акцёр.
Зноскі