Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сакрамента () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сакрамента ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1947 годзе як дзяржаўны каледж, універсітэт сёння з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ва ўніверсітэце штогод навучаецца каля 30 тысяч студэнтаў, ён таксама мае больш чым 250 000 выпускнікоў і штогод выдае каля 9 тысяч дыпломаў. Універсітэт прапануе 151 праграмы бакалаўрыяту, 69 праграм магістратуры і 5 праграм аспірантуры. Вучэльня мае статус іспанамоўнай установы.
Структура Каледж мастацтва і літаратуры Каледж бізнесу Каледж бесперапыннай адукацыі Каледж адукацыі Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук Каледж аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўвання Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Каледж сацыяльных навук і міждысцыплінарных студый
Некаторыя вядомыя выпускнікі Том Хэнкс, амерыканскі акцёр і прадзюсар
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі