Беларусь галаўнога мозгу — беларускае медыя і палітычны тэлеграм-канал. Праект быў заснаваны ў 2011 годзе блогерам Ігарам Лосікам у Твітэры. Пазней акаўнт набраў папулярнасць і перайшоў у Тэлеграм. «Беларусь галаўнога мозгу» стала адной з крыніц інфармацыі падчас пратэстаў 2020 года, а таксама мела ўплыў на фармаванне пратэстнага парадку дня. Медыя ў Рэспубліцы Беларусь прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.

Гісторыя Блогер Ігар Лосік завёў акаўнт @belamova у Твітэры ў 2011 годзе. Да 2015 года блог меў 90 тысяч падпісчыкаў. 15 мая 2016 года быў створаны тэлеграм-канал праекта. Пазней Ігар пачаў публікаваць інфармацыю ў Тэлеграме часцей, чым у Твітары. У 2018 годзе «Беларусь галаўнога мозгу» была самай вядомай беларускай крыніцай навін у Тэлеграм і мела 37,5 тысяч падпісчыкаў. У перыяд з 2018 па 2019 медыя была самым папулярным палітычным каналам у Тэлеграме і займала крытычную пазіцыю адносна дзеянняў афіцыйных уладаў. 25 чэрвеня 2020 года стваральнік медыя Ігар Лосік быў затрыманы ва ўласнай кватэры. Аўтары праекта звязалі гэтае затрыманне з выказваннямі Лукашэнкі пра Тэлеграм. На той момант на канал было падпісана больш за 167 тысяч чалавек. З 9 па 12 жніўня 2020 года, калі ў краіне блакаваўся інтэрнэт, на фоне масавых пратэстаў «Беларусь галаўнога мозгу» нароўні з іншымі тэлеграм-каналамі стала адной з ключавых крыніц інфармацыі. Праект таксама фарміраваў пратэстны парадак дня, паведамляючы аб падзеях, якія адбываюцца і даваў магчымасць іх абмяркоўваць. Падчас пратэстаў з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у краіне «Беларусь галаўнога мозгу» стала адным з самых папулярных тэлеграм-каналаў сярод беларускай апазіцыі. У кастрычніку 2020 года праект меў 382 тысячы падпісчыкаў у Тэлеграме і быў на трэцім месцы па колькасці падпісаных чытачоў у беларускім сегменце месэнджэра. 20 лістапада 2020 года МУС Беларусі заявіла, што ведамства затрымала яшчэ аднаго адміністратара канала, аднак медыя гэтую інфармацыю абвергла, а канал працягнуў сваю працу. 20 красавіка 2021 года чыгуначным судом Гомеля медыя было ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх. 18 красавіка 2022 года @belamova разам з усімі сваімі сацыяльнымі сеткамі была прызнана ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім фарміраваннем.

У 2021-м годзе галоўным рэдактарам канала стаў Раман Пратасевіч. Пасля яго затрымання ў маі 2021-га года стала вядома, што канал узначаліў Ян Рудзік, былы удзельнік каманды NextaПасля арышту Пратасевіча рэдактарам канала «Беларусь галаўнога мозгу» стаў Ян Рудзік. Пазней Рудзік пакінуў праектБлогер Ян Рудзік далучаецца да медыягрупы палка Каліноўскага.

БГМ уваходзіць у аб’яднання блогераў пратэсных тэлеграм-каналаў з назвай «Інфапойнт».

Пазіцыя У снежні 2019 года тэлеграм-канал Ігара Лосіка сумесна з Nexta і іншымі беларускімі медыя рэзка выступілі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, на фоне чутак аб збліжэнні дзяржаў. Яны заявілі, што незалежнасць краіны не з’яўляецца прадметам гандлю, а паглыбленая інтэграцыя з Расіяй не адпавядае нацыянальным інтарэсам.

Калі падчас перадвыбарнай гонкі 2020 года сілавікі затрымалі Віктара Бабарыку, які вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тэлеграм-канал ацаніў гэта як праяву страху з боку ўлады, якая ўсведамляе свой «трохпрацэнтны» рэйтынг.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі Катэгорыя:Telegram-каналы Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі