«Голос народа» — штодзённая сацыял-дэмакратычная рабочая газета. Выдавалася з да года ў Бабруйску на рускай мове ў друкарні З. Х. Столберга. Выйшла 69 нумароў.

Па дамоўленасці з выдаўцом газеты Б. М. Бахрахам выконвала функцыі друкаванага органа Бабруйскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў да арганізацыі апошнім уласнага выдання. Рэдактар Я. Д. Розенталь (адначасова сакратар рабочай секцыі і член прэзідыума выканкама Савета, член камітэта Бунда), Б. М. Бахрах (з сярэдзіны ліпеня). Праводзіла агульнадэмакратычны, надпартыйны курс на арганізацыю рабочага руху горада ў адзіны сацыялістычны блок.

Друкавала матэрыялы ў падтрымку Часовага ўрада, перадвыбарчую праграму сацыялістычнага блока ў гарадскую думу. Газета асвятляла разнастайныя бакі жыцця грамадскасці Бабруйска. Змяшчала аб’явы палітычных партый і грамадскіх арганізацый, справаздачы сходаў, змест лекцый або дыскусій. Шмат месца адводзіла яўрэйскаму рабочаму руху, жыццю яўрэйскага насельніцтва Бабруйска. Газета паведамляла пра становішча на франтах і агітавала за ўмацаванне баяздольнасці расійскай арміі.

3 18 ліпеня пачала выходзіць пад назвай «Бобруйская вечерняя газета „Голос народа“». 3 гэтага часу матэрыялы выдання страцілі арганізатарска-асветніцкую функцыю, рабочую спецыфіку і грамадска-палітычную накіраванасць. Перадрукоўвала ў асноўным артыкулы з цэнтральных выданняў.

Літаратура

Катэгорыя:Газеты Бабруйска на рускай мове Катэгорыя:1917 год у Бабруйску