Дзмітрый Іванавіч Куратнік (нар. , Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Спартыўны шлях пачынаў у 2012 годзе ў складзе моладзевай каманды «Гродна-93». З сезона 2013/14 па 2015/16 выступаў у камандзе «Гродна-93-ГрДУ».
Сезон 2016/17 правёў у моладзевай камандзе «Цмокаў», пасля чаго вярнуўся ў асноўную каманду «Гродна-93», дзе адгуляў 6 сезонаў. Сярэдняя статыстыка форварда ў складзе гродзенскай каманды ў сезоне 2022/23 у 32 гульняў чэмпіянату Беларусі склала 8,3 ачка, 3,7 падбору, 1,8 перадачы амаль за 22,5 хвіліны на паркеце.
У 2016 годзе ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Беларусі (U20). У 2023 годзе выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера 2012—2013 — Гродна-93-2 2013—2014 — СДзЮШАР-7-Прынёманне (Гродна) 2014—2016 — Прынёманне-ГрДУ (Гродна) 2016—2017 — Цмокі-Мінск-2 2017—2023 — Гродна-93 2023—2024 — Мінск 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск) з 2025 — Гродна-93
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2023/2024, 2025/2026. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/2023. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2017/2018, 2019/2020, 2021/2022. Фіналіст Кубка Беларусі (3): 2021, 2022, 2024.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК «Мінск» Дмитрий Куратник в составе «МИНСКА»! DMITRY KURATNIK
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93-ГрДУ» Катэгорыя:Ігракі «Імпульса-БДУІР»