Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры, ПССІ ( ) — узброеная групоўка, якая дзейнічае ў правінцыі Ітуры на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Гісторыя ПССІ ўтвораны ў лістападзе 2002 года з этналінгвістычнай групы нгіці, падгрупы ленду. Фракцыя выступіла саюзнікам Фронту нацыяналістаў і інтэграцыяністаў (ФНІ) і Сіл абнаўлення. Групоўка стваралася як супрацьвага Саюзу кангалезскіх патрыётаў (СКП), які падтрымліваўся Руандай і прадстаўляў народ хема.

У 2002–2003 гадах фракцыю выкарыстоўвалі ў барацьбе супраць СКП кангалезскія і ўгандыйскія вайскоўцы.

У 2006 годзе кангалезскі ўрад падпісаў пагадненне аб спыненні агню з ПССІ і іншымі паўстанцкімі групамі, якія дзейнічалі на паўночным усходзе краіны. Аднак у 2008 годзе некаторыя баевікі аднавілі антыўрадавую дзейнасць. Частка паўстанцаў адкалолася ад групоўкі і ўтварыла Народны фронт за справядлівасць у Конга (НФСК).

28 лютага 2020 года ПССІ падпісалі новае мірнае пагадненне з урадам ДРК.

Арганізацыя Першапачаткова групоўку ўзначальваў Жэрмен Катанга, а ў 2005 годзе кіраўніцтва перайшло да Бадуэна АдырадаCoalition for the International Criminal Court - The Defence of Mr. Katanga continued its examination-in-chief of Mr. Katanga.

Станам на май 2003 года ПССІ налічваў 9000 байцоў. Да 2015 года колькасць баевікоў знізілася да 1000"Ituri: Bloodiest Corner of Congo -- Who is Who - Armed Political Groups in Ituri" (May 2003), Human Rights Watch.

Заўвагі

Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга