«Рым» — артыкул Федэрыка Феліні () або «Рым Феліні» () — кінафільм рэжысёра Федэрыка Феліні, зняты ў 1972 годзе.
Сюжэт У гэтым фільме Федэрыка Феліні паказвае вясёлы і экстравагантны партрэт Рыма, якім яго памятае чалавек, які жыў у горадзе яшчэ да Другой сусветнай вайны: юнак прыязджае ў Рым і пасяляецца ў вялікай кватэры, перапоўненай самымі рознымі жыхарамі. Са знаёмства з імі пачынаецца знаёмства героя (у якім можна пазнаць самога маладога Феліні) з «Вечным горадам»…
У фільме прадстаўлена чаргаванне розных персанажаў і карцін, таму складана вызначыць жанр фільма. Шэраг эпізодаў з удзелам самога Феліні зняты ў дакументальным стылі.
У ролях Петэр Ганзалес Фалькон — Феліні ў юнацтве. Стэфана Маёры — Феліні ў дзяцінстве Фіёна Флорэнс — Далорэс, маладая прастытутка Піа дэ Дасэс — прынцэса Даміціла. Марнэ Мэйтланд — гід у катакомбах. Рэната Джаваньёлі — кардынал Атавіяні. Эліза Мэйнардзі — жонка аптэкара Ганна Маньяні — камеа Марчэла Мастраяні — камеа Федэрыка Феліні — камеа Чак Мак-Кан — камеа Альберта Сордзі — камеа Гор Відал — камеа Віта Абаната — малады паліцыянт Арыстыдэ Капаралі — Гіудызіё. Анжэла Касадэі — турыст Фёдар Шаляпін-малодшы — акцёр у ролі Юлія Цэзара Дэніс Крыстафер — хіпі Франка Чыці — чалавек у рэстаране Касандра Петэрсан
Узнагароды і намінацыі Узнагароды 1972 Канскі кінафестываль Тэхнічны Гран-пры (Федэрыка Феліні)
Намінацыі 1974 BAFTA Лепшая праца мастака (Даніла Данаці) 1973 «Залаты глобус» Лепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1972 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1972 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1972 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1972 года Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на лацінскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота