Тоні (Антон) Турэк (; — ) — нямецкі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Кар’ера Пачынаў гуляць у «Дуйсбургу». Ваяваў у Другой Сусветнай вайне на баку нацыстаў. У 1939 Турэк увайшоў у Польшчу. У 1943 Тоні цудам не загінуў пад Арлом, патрапіў у шпіталь. Пасля выхаду з шпіталя патрапіў на заходні фронт і быў узяты ў палон амерыканскімі войскамі, якія яго адпусцілі.
Пасля вяртання дадому гуляў за «Айнтрахт» і «Фартуну». У 1954 годзе здарылася галоўная падзея ў яго футбольным жыцці — Зеп Хербергер узяў яго на чэмпіянат свету 1954. 35-гадовы Турэк быў асноўным галкіперам зборнай. Ён сыграў амаль усе матчы, а ў фінале адбіў удар Золтана Цібара, пасля якога каментатар Херберт Цімерман назваў яго «богам футбола».
У 1956 Турэк сыграў свае апошнія матчы за «Барусію» Менхенгладбах і завяршыў кар’еру. Пасля яе працаваў клеркам у банку. У 1973 годзе яго разбіў паралюш ног, з якім Турэк змагаўся 11 гадоў.
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006. (de) Werner Raupp: Toni Turek — «Fußballgott». Eine Biographie. Arete Verlag, Hildesheim 2019 (1., durchgesehene Aufl.) (ISBN 978-3-96423-008-9).
Спасылкі (de) https://www.toni-turek.info/ (архіў Werner Raupp, Hohenstein/Schwäb. Alb).
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК Фартуна Дзюсельдорф Катэгорыя:Ігракі ФК Ульм Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Дуйсбург Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1954