Бухенва́льд (, [ˈbuːxn̩valt]) — нямецкі канцэнтрацыйны лагер, які размяшчаўся на гары Этэрсберг каля Веймара ў Цюрынгіі. Заснаваны ў 1937 годзе. Адзін з буйнейшых канцэнтрацыйных лагераў. За час існавання лагера праз яго прайшло каля 250 тысяч чалавек з розных краін Еўропы, загінула больш за 56 тысяч, у тым ліку каля 8 тысяч савецкіх ваеннапалонных.
У 1945—1950 годах на тэрыторыі Бухенвальда дзейнічаў савецкі спецыяльны лагер для інтэрніраваных нацысцкіх злачынцаў.
У 1958 годзе быў створаны мемарыял. Захаваліся будынак крэматорыя, назіральныя вышкі, некалькі шэрагаў калючага дроту і брама з надпісам «Jedem das Seine» («Кожнаму сваё»). У лагеры працавала нацысцкая злачынца Ільза Кох.
Гл. таксама
Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў Лагеры смерці Халакост
Літаратура
Либстер, М. В горниле ужаса: рассказ человека, прошедшего через фашистский террор / пер. с англ. — М.: Особая книга, 2007. — 192 с.: ил. — ISBN 978-5-9797-0003-8. Liebster, Max. Hoffnungsstrahl im Nazisturm. Geschichte eines Holocaustüberlebenden. — Esch-sur-Alzette, 2003. — ISBN 2-87953-990-0.
Спасылкі
Сведчанні відавочцаў і спіс савецкіх ваеннапалонных Афіцыйны сайт мемарыяльнага комплексу «Бухенвальд» Спіс канцэнтрацыйных лагераў і іх філіялаў Сведкі Іеговы ў канцэнтрацыйным лагеры Бухенвальд Паўстанне вязняў Бухенвальда. Праз 60 гадоў Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Даведка
Катэгорыя:Веймар Катэгорыя:Месцы пакаранняў смерцю Катэгорыя:Канцэнтрацыйныя лагеры Трэцяга рэйха