Ганча́рня — спецыяльнае памяшканне для занятку ганчарствам, звычайна разлічанае на працу некалькіх майстроў-ганчароў. Уяўляла сабой цагляны ці драўляны будынак, нярэдка падзелены на два памяшканні: у адным стаялі лавы з ганчарнымі кругамі, у другім — ганчарны горан закрытага тыпу. Уздоўж сцен і пад столлю мацаваліся паліцы для сушкі сфармаваных ганчарных вырабаў і захоўвання гатовай прадукцыі. Ганчарні былі пашыраны галоўным чынам у гарадскім і местачковым ганчарстве, вясковыя майстры працавалі пераважна ў хаце. У сучаснасці ганчарня традыцыйнага тыпу ёсць у некаторых дамах і цэнтрах рамёстваў, у многіх народных майстроў-ганчароў.

Літаратура

Ганча́рня //

Катэгорыя:Ганчарства Катэгорыя:Будынкі і збудаванні