«12 угневаных мужчын» () — юрыдычная драма 1957 года, рэжысёрскі дэбют Сідні Люмета. Экранізацыя аднайменнага тэлеспектакля Рэджынальда Роўза, які адпавядае ўсім канонам драматургіі класіцызму (адзінства месца, часу і дзеяння).
Сучаснымі кіназнаўцамі расцэньваецца як адна з найвялікшых юрыдычных карцін у гісторыі. Галоўны прыз Берлінскага кінафестывалю, тры намінацыі на прэмію «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года. Па стане на студзень 2024 паводле вынікаў галасавання на найбуйнейшым міжнародным сайце, прысвечаным кіно — IMDb, займае 5 месца сярод найлепшых фільмаў усіх часоў.
Сюжэт Гісторыя пачынаецца ў зале суда пасля заключных спрэчак па справе аб забойстве, і суддзя дае ўказанні прысяжным. Па тагачасных законах ЗША смяротны прысуд павінен быў выносіцца судом прысяжных аднагалосна. Пытанне, на якое яны шукаюць адказ, заключаецца ў тым, ці забіў 18-гадовы падазраваны ўласнага бацьку. Прысяжныя таксама былі праінфармаваныя, што прызнанне падазраванага вінаватым прывядзе да абавязковага пакарання смерцю (паводле сучаснага заканадаўства ЗША, гэтага больш не можа быць). Дванаццаць чалавек ідуць у пакой для пасяджэнняў, дзе пачынаюць знаёміцца і абмяркоўваць справу. Сюжэт фільма разгортваецца вакол цяжкасцей у вынясенні вердыкту з-за, у некаторых выпадках, прадузятасці некаторых членаў журы. Нягледзячы на неабходнасць абмеркавання, ніхто з членаў журы не звяртаецца да аднаго па імені, бо не ведае імёнаў; аднак у самым канцы героі Джозэфа Суіні і Генры Фонды вымаўляюць свае імёны (Макардэл і Дэвіс адпаведна).
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1957 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1957 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь» Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)