Антонаўка, або Антонаўка звычайная — сартатып яблыні і восеньска-зімовыя сарты яблыкаў. У Беларусі больш за 60 падсартоў.

Апісанне расліны

Дрэвы Антонаўкі высокія, доўгажывучыя (да 120 гадоў), устойлівыя да хвароб і кліматычных умоў. Дрэва марозаўстойлівае, стойкае да паршы, добра апыляецца іншымі сартамі, таксама добры апыляльнік.

Дрэвы сорту Антонаўка добра фарміруюць крону, не патрабуюць частых турбот, простыя ў абслугоўванні, спачатку плоданосяць штогадова, пасля перыядычна.

Яблык зімовы і дасягае поўнай спеласці не раней за кастрычнік або нават лістапад. У лёжцы вельмі трывалы і выдатна захоўваецца ўсю зіму і нават да ліпеня наступнага года, чым і тлумачыцца вялікі попыт на яго ў гандляроў садавіной у часы, калі прамысловыя спосабы захоўвання садавіны не былі шырока распаўсюджаны.

Апісанне пладоў

Плады звычайна кіславатыя, вялікія памерам (100—150 грамаў), розных колераў, захоўваюцца каля трох месяцаў. Велічынёй саступаюць толькі нямногім сартам яблык, афарбаваны ў зеленавата-жоўты, а ў перыяд поўнай спеласці — у светла-жоўты колер; часам на сонечным баку плод мае чырванавата-жоўтае адценне. Скурка ў гэтага яблыка гладкая, мякаць сакавітая, на дрэве вельмі кіслыя, але пасля ляжання даволі прыемнага кіславатага смаку.

Ужыванне пладоў

Сорт кансервуюць і ўжываюць для прыгатавання соусаў, павідла. З антонаўкі вырабляюць пасцілу, жэле, варэнне, мармелад. Скрылікамі антонаўкі начыняюць здобную выпечку. Таксама з пладоў Антонаўкі вырабляюць віно і сідр. Добра зарэкамендавалі сябе . Антонаўку ўжываюць у , а таксама пры .

У культуры

У «Зямлі пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч так згадваў гэтыя яблыкі:

У 2019 годзе Пошта Расіі выпусціла паштовую марку з выявай Антоўнаўкі.

Крыніцы

Катэгорыя:Сарты яблыні