Жэрмен Катанга (; нар. 28 красавіка 1978), таксама вядомы па мянушцы Сімба (з суахілі «леў») — заснавальнік групоўкі «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры»International Criminal Court (19 October 2007). Statement by Fatou Bensouda, Deputy Prosecutor, during the press conference regarding the arrest of Germain Katanga . Retrieved on 21 October 2007.. Асуджаны Міжнародным крымінальным судом за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасціGermain Katanga: Guilty of war crimes, the brutal warlord who terrorized the Democratic Republic of Congo, The Independent, 07 March, 2014. Accessed 08 March, 2014.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мамбаса, Усходняя правінцыя Рэспублікі Заір (сучасная правінцыя Ітуры ДР Конга). Паходзіць з нгіці (падгрупа народа ленду).
У 2003 годзе заснаваў групоўку «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры». Выступіў супраць урада ДР Конга ў Ітурыйскім канфлікце. Пасля прымярэння з уладамі ў 2004 годзеHuman Rights Watch (14 January 2005). D.R. Congo: Army Should Not Appoint War Criminals. Retrieved on 21 October 2007.Agence France-Presse (21 October 2007). Congolese warlord to appear before ICC Monday . Retrieved on 21 October 2007. атрымаў званне брыгаднага генерала кангалезскай арміі. Пасаду кіраўніка паўстанцкай групоўкі перадаў Кобра Матата.
У сакавіку 2005 года арыштаваны ў сувязі з забойствам дзевяці міратворцаў ААНCorder, Mike (22 October 2007). Congolese War Crimes Suspect at Hague. The Associated Press. Retrieved on 13 November 2007. Trial Watch (9 November 2007). Germain Katanga . Retrieved on 13 November 2007.. У кастрычніку 2007 года перададзены Міжнароднаму крымінальнаму суду.
7 сакавіка 2014 года Жэрмен Катанга прызнаны вінаватым па пяці пунктах абвінавачвання ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці , як саўдзельніка разні ў лютым 2003 года ў вёсцы Багаро на ўсходзе ДРКInternational Criminal Court Convicts Congolese Warlord, Voice of America, March 7, 2014. Accessed March 8, 2014. Былы баявік атрымаў 12 гадоў зняволення. Стаў другім, пасля Томаса Лубанга, асуджаным Міжнародным крымінальным судомKatanga found guilty over war crimes, Irish Times, 08 March, 2014. Accessed 08 march, 2014.
Сям’я Ажаніўся з Дэніз Катанга. Мае 2 дзяцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Генералы