Аляксандр Ігнацік (нар. , , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія Баскетболам пачаў займацца ў 1998 годзе пад кіраўніцтвам Міхаіла Аркадзевіча Феймана. Выступаў за мінскія клубы РШВСМ-БДПА, РТІ, «Мінск-БНТУ» і «Віталюр», з апошнім тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
Выступаў за юніёрскую (1999—2000) і моладзевую (2001—2002) зборную Беларусі, быў кандыдатам у мужчынскую зборную Беларусі.
У 2007 годзе быў вымушаны завяршыць прафесійную кар’еру па стане здароўяКУБОК БЕЛАРУСИ. ТЕМНАЯ МАСТЬ. У 2010—2020-х гадах выступаў у Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі, станавіўся чэмпіёнам лігі з «Віталюрам».
Кар’ера 1998—1999 — РШВСМ-РВАР (Мінск) 1999—2001 — РШВСМ-БДПА (Мінск) 2001—2002 — РТІ (Мінск) 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск) 2003—2004 — Мінск-БНТУ 2004—2007 — Віталюр (Мінск)
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2002/2003. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2001/2002. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2005, 2006.
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце nbl.by ПОРТРЕТ. АЛЕКСАНДР ИГНАТИК: СЛЭМ-ДАНКИ — УКРАШЕНИЕ ИГРЫ
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі БНТУ (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск