Аляксей Іванавіч Галаўнёў (, в. Каўшова, Мсціслаўскі раён — ) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974).
Біяграфія Скончыў у 1954 годзе БДУ. Працаваў у Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі, у 1954—1963 вучоны сакратар, у 1979—1981 загадчык сектара. У 1963—1979 на кафедры філасофіі АН Беларусі, у 1981—1992 загадчык гэтай кафедры. У 2002—2007 гадах у Беларускім інстытуце правазнаўства.
Навуковыя працы па філасофскіх праблемах культуры і навукі, тэорыі і гісторыі нацыянальных культуры.
Літаратура
Спасылкі