Прыма́цтва — шлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-наследніка. Пашыраная сацыяльна-эканамічная з’ява побыту беларускага сялянства да другой паловы XX стагоддзя. У прымы звычайна ішлі беззямельныя або тыя сыны, якім не ставала часткі зямельнага надзелу. Чалавек, які ішоў у прымы, звычайна зваўся «прыма́к» або «прыма́ка». Прававое становішча зяця-прымака цалкам залежала ад галавы сям’і. Прымак мог стаць сапраўдным гаспадаром, калі яго брала да сябе ўдава, у якой не было сына. У 1-й чвэрці XX стагоддзя эканамічна-прававая аснова прымацтва паступова знікае.
Ад з’явы прымацтва ўтвораны беларускія прозвішчы Прымак, Прымака, Прыма і да т. п.
Гл. таксама Прымакі (п’еса) Прымакі (Шчучынскі раён)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Грамадства Беларусі