Іван Фёдаравіч Сяме́нікаў() — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Партыйныя псеўданімы: Паўлаў, Паўлуша, Густаў, Аркаша, Юрка.

Біяграфія Нарадзіўся 1 верасня 1905 года ў Віцебску.

З 1922 года працаваў у паравозных майстэрнях. У 1927—1929 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1929—1930 гадах - на прафсаюзнай і камасмольскай рабоце. З кастрычніка 1930 года - на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Загадчык ваеннага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, сакратар Віленскага акруговага аддзела, інструктар ЦК КПЗБ, у 1932—1937 гадах — член Цэнтральнага камітэта, яго Сакратарыяіта. Дэлегат II з’езда Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (1935), VI з’езда Камуністычнай партыі Польшчы.

Быў прадстаўніком ЦК КПЗБ падчас Белавежскай забастоўкі рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадах у Заходняй Беларусі.

У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Працаваў на Далёкім Усходзе. У 1956—1957 гадах — на савецкай рабоце ў Мінску.

Памёр 9 красавіка 1985 года.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР