Арызонскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фінікс у штаце Арызона, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1885 годзе як настаўніцкая школа, універсітэт сёння з'яўляецца адным з буйнейшых дзяржаўных універсітэтаў па колькасці абітурыентаў у Злучаных Штатах. Ён з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па стане на студзень 2022 года універсітэт паведамляў, што яго выкладчыкамі былі 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 10 стыпендыятаў Макартура, 10 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 10 членаў Нацыянальнай інжынернай акадэміі, 23 члены Нацыянальнай акадэміі навук, 26 членаў Амерыканскай акадэміі навук.
Структура Школа бізнесу Інстытут дызайну і мастацтваў Школа інжынерыі Каледж сусетнай будучыні Каледж магістратуры Каледж рашэнняў для здароўя Ганаровы каледж Каледж інтэграцыйных навук і мастацтваў Каледж міждысцыплінарных мастацтваў і навук Школа журналістыкі і масавых камунікацый Каледж права Каледж вольных мастатцваў і навук Каледж медсястрынства і медыцынскіх інавацый Каледж дзяржаўнай службы і грамадскіх рашэнняў Каледж настаўнікаў Школа глабальнага менеджменту Універсітэцкі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арызона
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Арызоны