Гавайскі ўніверсітэт у Маноа () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ганалулу ў штаце Гаваі, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта флагманская ўстанова сістэмы Гавайскага ўніверсітэта, у якой размешчаны галоўныя офісы сістэмы. Большая частка кампуса займае ўсходнюю палову даліны Маноа, ад якой універсітэт і атрымаў назву. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Структура Каледж мастацтваў, моў і літаратур Каледж прыродазнаўчых навук Каледж сацыяльных навук Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж трапічнай сельскай гаспадаркі і людскіх рэсурсаў Каледж бізнесу Школа гавайскіх ведаў Школа медыцыны Школа архітэктуры Школа медсястрынства Школа навук і тэхналогій аб акіяне і Зямлі Школа сацыяльнай працы і грамадскага здароўя Школа права
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Гаваі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Гаваяў