Мангусты (Herpestes) — род млекакормячых з сямейства мангуставых (Herpestidae).
Апісанне Даўжыня цела да 65 см, хваста да 51 см, маса да 3,2 кг. Тулава падоўжанае, канечнасці кароткія, хмыза вострая. Поўсць кароткая, грубаватая. Афарбоўка бурая розных адценняў. часам са светлымі плямамі.
Пашырэнне Пашыраны ў Паўночна-Заходняй Еўропе, Малой, Пярэдняй і Паўднёвай Азіі, Афрыцы. Акліматызаваны ў Вест-Індыі, на Гавайскіх астравах і Фіджы.
Жывуць у розных умовах. Трымаюцца паасобна, часам групамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду мангуст егіпецкі — іхнеўмон.
Лёгка прыручаюцца.
Асаблівасці біялогіі Драпежнікі, кормяцца дробнымі жывёламі, пераважна грызунамі і змеямі, у т.л. ядавітымі. Імунітэту да змяінага яду не маюць, спраўляюцца з імі дзякуючы імгненнай рэакцыі.
яжарнасць каля 60 дзён. Нараджаюць 2-4 дзіцяняці.
Віды
Літаратура
Катэгорыя:Мангуставыя