28 студзеня 2024 г. ударны беспілотнік, запушчаны праіранскай групоўкай «Ісламскі супраціў у Іраку», нанёс удар па амерыканскай ваеннай базе «Tower 22» у Рукбане на паўночным усходзе Іарданіі. У выніку загінулі тры амерыканскія салдаты, 47 атрымалі раненні. Гэта першая страта УС ЗША з моманту гібелі ваенных саветнікаў у ходзе вайны Ізраіля з ХАМАС у 2023 годзе.
Ход падзей З чарговай эскалацыяй ізраільска-палесцінскага канфлікту праіранскія баевікі 160 абстрэльвалі аб’екты ЗША і іх саюзнікаў на Блізкім Усходзе. Падчас гэтых акцый каля 70 вайскоўцаў былі паранены. Адказныя ўдары амерыканцаў праводзіліся толькі у 8 выпадках.
На пачатак 2024 года ў Іарданіі знаходзіліся 3000 амерыканскіх вайскоўцаў. Адна з асноўных баз замежнікаў — Tower 22. З 2015 года яна выкарыстоўвалася для навучання сірыйскіх і курдскіх баевікоў. У момант атакі на базе знаходзілася каля 350 байцоў.
Удар быў нанесены па казармах. Загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў (байцы 718-й інжынернай роты), якія ў гэты час спалі ў намётах. Па меншай меры 47 чалавекі атрымалі раненні, восем з якіх былі эвакуіраваны з Іарданіі. Прычына няздольнасці сродкаў супрацьпаветранай абароны перахапіць дрон застаецца незразумелай. Амерыканскія афіцыйныя асобы выказалі здагадку, што напад здзейсніла адна з праіранскіх груповак. Пазней адказнасць за ўдар узяў «Ісламскі супраціў у Іраку».
Рэакцыя Адразу пасля нападу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў, што яны «прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці»; міністр абароны Лойд Осцін заявіў: «мы прымем усе неабходныя меры для абароны Злучаных Штатаў, нашых войск і нашых інтарэсаў». Былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан назваў напад «небяспечнай эскалацыяй» на Блізкім Усходзе.
У сваю чаргу Іарданія асудзіла напад і заявіла, што супрацоўнічае з Вашынгтонам для забеспячэння бяспекі сваіх межаў. Удар таксама асудзілі Егіпет, Бахрэйн, Ірак, Вялікабрытанія.
Іран адмаўляў сваё дачыненне да нападу.
Высокапастаўлены прадстаўнік ХАМАС Самі Абу Зухры папярэдзіў, што канфлікт можа прывесці да «рэгіянальнага выбуху». Наступствы 2 лютага ВПС ЗША атакавалі пазіцыі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і праіранскіх груповак у Іраку і Сірыі. Заўвагі
Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 28 студзеня Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023)